BE RU EN

Андрэй Войніч: Салідарнасць дапамагае ўсім нам у гэты складаны час

  • 29.07.2021, 16:03

Актывіст «Еўрапейскай Беларусі» распавёў пра сваю мару.

Чытач тэлеграм-канала грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» падзяліўся лістамі і малюнкам ад палітвязня Андрэя Войніча. Актывіст «Еўрапейскай Беларусі» быў затрыманы 25 верасня 2020 года. Прысуджаны «судом» да сямі гадоў за «ўдзел у масавых беспарадках».

Прыводзім некаторыя цытаты з ягоных лістоў:

«Самае галоўнае тут, напэўна, салідарнасць. Бо менавіта яна зрабіла нас тымі, хто мы ёсць. Яна дапамагае ўсім нам у гэты складаны час. Яна падорыць нам магчымасць удыхаць свежае паветра і думаю, што даволі хутка (...) Усё будзе добра, я ў тым перакананы».

«Пра што мару? Пра мір, як ні банальна. Пра тое, каб беларусы і Беларусь не адчувалі боль, не адчувалі несправядлівасць. Мару не з пафасу, а таму што я частка гэтага народа, гэтай краіны».

Напішыце Андрэю словы падтрымкі: Турма №4. 212011, г. Магілёў, вул. Крупскай, 99А

Апошнія навіны