BE RU EN

Скандальнага ўкраінскага дэпутата «паслалі да Лукашэнкі»

  • 29.07.2021, 14:57

Інцыдэнт адбыўся ў жывым эфіры палітычнага ток-шоў.

Скандальны ўкраінскі нардэп Яўген Шаўчэнка, выключаны з партыі «Слуга народа», і былы дарадца міністра ўнутраных спраў Заран Шкірак зладзілі працяглую сварку ў студыі палітычнага ток-шоў на канале «Украіна 24».

Тэмай спрэчкі стала праца Шкірака ў МУС і сустрэчы Шаўчэнкі з Лукашэнкам у Беларусі.

«Едзь у Расею, едзь да Лукашэнкі, якому ты ж**у ліжаш», - адказаў Зарана Шкірак на словы Шаўчэнкі.

Нагадаем, нардэп Шаўчэнка наведваў Беларусь, дзе сустракаўся з узурпатарам. Гэта стала падставай для яго выключэння з партыі «Слуга народа». Украіна не прызнае Лукашэнку прэзідэнтам Беларусі.

Апошнія навіны