BE RU EN

Улады наважылі ўваскрэсіць стратную сетку «Радзівілаўскі»

  • 29.07.2021, 14:50

Яе далучаць да Менскага холадакамбіната №2 цягам найбліжэйшых двух месяцаў.

Пра гэта заявіў сёння гендырэктар ГА «Сталічны гандаль і паслугі» Аляксей Раманаў. Раманаў кажа, што з раздробных крам аб'яднання цяпер застаецца стратным толькі «Радзівілаўскі», піша «Онлайнер».

- Плануецца за два месяцы скончыць яго рэарганізацыю, насыціць крамы таварамі і забяспечыць там рэнтабельны гандаль, - будуе планы Аляксей Раманаў.

Усяго ў аб'яднанне ўваходзяць 8 арганізацый раздробнага гандлю, у якіх налічваецца 71 крама. Некаторыя з аб'ектаў ужо перажылі рэарганізацыю і далучэнне, каб выйсці на рэнтабельную працу.

Дзяржаўная гандлёвая сетка «Радзівілаўскі» створаная ў 2003 годзе і спачатку ўключала 3 універсамы і кавярню «Маэстра». Паводле апісання на сайце сеткі, цяпер пад гэтай назвай працуюць 29 раздробных крамаў, а таксама аб'екты грамадскага харчавання.

Апошнія навіны