BE RU EN

Літва заявіла, што ў Гародні знаходзіцца амаль 2000 нелегальных мігрантаў

  • 29.07.2021, 12:17

Яны рыхтуюцца штурмаваць мяжу.

Літоўскія памежнікі затрымалі ўчора 118 мігрантаў з Беларусі, якія незаконна перасеклі мяжу. Пра гэта паведамляе прэс-служба літоўскай памежнай установы.

Усяго ў гэтым годзе ўжо затрыманыя 3 145 нелегалаў, гэта амаль у 40 разоў больш, чым за ўвесь мінулы год.

Як паведамляе Delfi, цяпер на вайсковым палігоне ў Салечніцкім раёне вайскоўцы ўзводзяць новы намётавы гарадок. Гэта месца спрабуюць падрыхтаваць як мага хутчэй, бо памежнікі скардзяцца, што ім ужо няма куды падзець нелегальных мігрантаў.

«У нас ёсць звесткі, што ў Гародні цяпер знаходзяцца амаль 2000 нелегальных мігрантаў, якія чакаюць перасячэння мяжы. Ёсць розная інфармацыя», - заявіў намеснік кіраўніка Службы аховы дзяржаўнай мяжы палкоўнік Відас Мачайціс.

Апошнія навіны