Джо Байдэн: ЗША падтрымліваюць народ Беларусі ў яго імкненні да дэмакратыі
- 29.07.2021, 21:20
Амерыка з намі.
Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн у сераду прыняў у Белым доме лідарку беларускай апазіцыі Святлану Ціханоўскую, паведамляе «Голас Амерыкі».
«Для мяне было гонарам сустрэцца сёння раніцай са спадарыняй Ціханоўскай у Белым доме. Злучаныя Штаты падтрымліваюць народ Беларусі ў яго імкненні да дэмакратыі і захавання ўсеагульных правоў чалавека», - напісаў Байдэн у «Твітэры» пра вынікі сустрэчы.
Са слоў Ціханоўскай, сустрэча, якая цягнулася блізу пятнаццаці хвілін, была вельмі цёплай.
«Я ўбачыла чалавека, якому неабыякава тое, што адбываецца ў Беларусі», - падкрэсліла яна.
«Я данесла да спадара прэзідэнта нашы пасланні, - сказала Ціханоўская, - што ў Беларусі - барацьба не геапалітычная: гэта наша барацьба супраць гвалту, супраць беззаконня».
Падчас інтэрв'ю карэспандэнт нагадаў, што ў сацыяльных сетках Святлану Ціханоўскую часам параўноўваюць з лідаркай венесуэльскага дэмакратычнага руху Хуанам Гуайдо, адзначаючы, што Гуайдо пакуль не змог узяць уладу ў Венесуэле.
«Я не спрабую ўзяць уладу ў Беларусі, - сказала ў адказ Ціханоўская. - Я проста хачу, каб вярнулі права нам, беларусам, выбіраць свайго прэзідэнта. Я не збіраюся ўдзельнічаць у новых выбарах. Я не збіраюся рабіць палітычную кар'еру. Усе беларусы ў краіне і за яе межамі змагаюцца за права выбару».
Ціханоўская знаходзіцца з візітам у ЗША ўжо дзесяць дзён; падчас яе знаходжання ў Вашынгтоне з ёй правялі сустрэчы высокапастаўленыя прадстаўнікі адміністрацыі, уключаючы дзяржсакратара Энтані Блінкена, намесніка дзяржсакратара Вікторыю Нуланд і дарадцу ў нацыянальнай бяспецы Джэйка Салівана. Акрамя таго, з Ціханоўскі сустрэліся амерыканскія заканадаўцы, у тым ліку кіраўнік сэнацкага камітэта ў міжнародных справах Боб Менэндэс.
Нагадаем, што для падтрымкі беларускага дэмакратычнага руху ў Кангрэсе нядаўна быў створаны кокус «Сябры Беларусі».
Ціханоўская заклікала ЗША да ўзмацнення ціску на рэжым Аляксандра Лукашэнкі. Размаўляючы з журналістамі, яна паведаміла, што прадставіла кіраўніцтву ЗША пералік беларускіх прадпрыемстваў, які апазіцыя ўважае за патіэбнае ўключыць у санкцыйных спіс.