BE RU EN

Беларускі хакеіст уклаў трохгадовы кантракт з «Ванкувер Кэнакс»

  • 28.07.2021, 20:02

На мінулым драфце НХЛ яго выбралі ў другім раўндзе.

Беларускі форвард Даніла Клімовіч падпісаў трохгадовы кантракт пачаткоўца з клубам НХЛ «Ванкувер Кэнакс».

Пра гэта паведамляе ў Твітэры вядомы агент Дэн Мільштэйн.

У мінулым сезоне 18-гадовы Клімовіч выступаў за «Дынама-Маладзечна» ў экстралізе «А» і «Менскіх зубрах» у вышэйшай лізе.

На мінулым драфце НХЛ яго выбралі ў другім раўндзе.

Апошнія навіны