BE RU EN

Беларускія лекары распавялі, якія вітаміны піць пры каранавірусе

  • 28.07.2021, 18:29

Гэтыя вітаміны найбольш важныя для падтрымкі імуннай сістэмы.

Загадчыца менскім Гарадскім цэнтрам здароўя Сняжана Каўрыга распавяла пра тое, якія вітаміны трэба піць падчас каранавіруса:

- Вітамін D. Ужыванне вітаміну D добра падыходзіць людзям, якія знаходзяцца на самаізаляцыі. Адсутнасць дабратворнага ўплыву сонечнага святла на арганізм як раз можна кампенсаваць з дапамогай вітаміну D. Акрамя таго, гэты вітамін рэкамендуецца прымаць людзям сталага веку, якія больш схільныя да рызыкі развіцця інфекцыі. У сталым узросце таксама высокая верагоднасць больш цяжкай плыні захворвання. А вітамін D неабходны для імунамадуляцыі.

- Вітамін С жыццёва неабходны для імуннай сістэмы, бо гэта магутны антыаксідант, які абараняе арганізм ад дзеяння свабодных радыкалаў, якія пашкоджваюць і руйнуюць здаровыя клеткі.

Цынк выконвае важную ролю ва ўтварэнні лейкацытаў - галоўных абаронцаў арганізма ад інфекцыйных агентаў. Цынк ачышчае слізістую абалонку ад вірусаў, аднаўляе тканкавыя бар'еры і цэласнасць эпітэлію, што абцяжарвае пранікненне патагенаў у кроў, а таксама душыць рэплікацыю віруса.

Тлустыя кіслоты амега-3 уваходзяць у склад клетачных мембран і крывяносных сасудаў. Яны таксама важныя для правільнай працы імуннай сістэмы. У дзень для нармальнага функцыянавання арганізма неабходна 1-7 г тлустых кіслот амега-3.

Апошнія навіны