BE RU EN

Электрычная аэратаксоўка змагла праляцець амаль 250 кіламетраў без падзарадкі

  • 28.07.2021, 16:57

Таксоўка зрабіла 11 колаў дыяметрам 22,5 кіламетра.

Кампанія Joby Aviation заявіла пра тое, што распрацаваная ёй аэратаксоўка змагла праляцець 240 кіламетраў без падзарадкі. Кампанія супрацоўнічае з Toyota і мае намер пачаць перавозіць пасажыраў ужо ў 2024 годзе, паведамляе zn.ua.

Падчас выпрабаванняў аэратаксоўка зрабіла 11 колаў дыяметрам 22,5 кіламетра. На гэта ёй спатрэбілася гадзіна і 17 хвілін, сярэдняя хуткасць склала 187 кіламетраў на гадзіну.

Таксоўка абсталяваная шасцю рухавікамі. У Joby Aviation сцвярджаюць, што дапрацавалі літый-іённыя батарэі апарата. Яны складаюцца з акумулятараў з катодамі 811 NMC і вочкамі з графітавым анодам, што забяспечвае аптымальны кампраміс паміж удзельнай энэргіяй, неабходнай для палёту, удзельнай магутнасцю, неабходнай для ўзлёту і пасадкі, і тэрмінам службы - батарэі вытрымліваюць больш за 10 000 цыклаў зарада-разраду.

Апошнія навіны