BE RU EN

З Беларусі перанеслі яшчэ адно спартовае спаборніцтва

  • 28.07.2021, 15:28

Яго прыме Аман.

Аман атрымаў права правесці камандны чэмпіянат свету ў спартовай хадзе 2022 года замест Менска. Пра гэта заявіў журналістам кіраўнік Сусветнай лёгкаатлетычнай асацыяцыі Себасцьян Коу, піша выданне «Белорусы и рынок».

«Мы дамовіліся перанесці камандны чэмпіянату свету-2022 у спартыўнай хадзе з Менска, ёсць абмежаванні ў падарожжах у Беларусь, цяжкасці ў дыпламатычных стасунках. З задавальненнем абвяшчаем, што рада абрала Маскат, Аман у якасці месца замяшчэння», - паведаміў Коу.

Права правесці камандны ЧС у спартыўнай хадзе Менск атрымаў у 2017 годзе. Планавалася, што спаборніцтвы пройдуць у траўні 2020 года, але ўмяшаўся каранавірус і турнір перанеслі на 23-24 красавіка 2022 года.

У чэрвені 2021 года Сусветная лёгкаатлетычная асацыяцыя абвясціла аб пераносе турніру з беларускай сталіцы. У арганізацыі падкрэслілі, што спаборніцтвы перанеслі пасля разгляду адмысловай справаздачы, падрыхтаванай камітэтам рызыкі, у якім, напрыклад, паказваецца на нявызначанасць у дыпламатычных стасунках і абмежаванні на міжнародныя паездкі ў Беларусь.

Гэта не адзінае буйное спартовае мерапрыемства, скасаванае ў Беларусі апошнім часам. Так, раней Менск страціў этап Кубка свету ў біятлоне, чэмпіянату свету ў сучасным пяцібор'і, чэмпіянату Еўропы ў велатрэку, а таксама чэмпіянату свету ў хакеі.

Апошнія навіны