BE RU EN

На менскай Нямізе адбылася масавая аварыя

  • 28.07.2021, 11:55

У ДТЗ удзельнічалі шэсць аўтамабіляў і тралейбус.

Сёння ў першай палове дня на Нямізе здарылася масавае ДТЗ, сур'ёзнае не наступствамі, а колькасцю. Зрэшты, наступствы таксама негатыўныя: разбітыя машыны, затор на адной з цэнтральных вуліцаў сталіцы.

Відэа ў чат-бот даслаў Onliner чытач. Ён расказаў карэспандэнту, што ў аварыі ўдзельнічалі шэсць аўтамабіляў і тралейбус.

Дасталася ўсім: пяці легкавушкам, мікрааўтобусу пошты, тралейбусу 53-га маршруту.

– ДАІ яшчэ няма. Тралейбус і пазадарожнік разбітыя моцна. Прычына ДТЗ незразумелая з знешніх прыкметаў, – расказаў іншы наш чытач, які бачыў наступствы аварыі.

Апошнія навіны