BE RU EN

Першага прэзідэнта Украіны Леаніда Краўчука падключылі да апарата ШВЛ

  • 28.07.2021, 10:55

Ён не можа дыхаць самастойна.

Першы прэзідэнт Украіны і кіраўнік украінскай дэлегацыі ў Трохбаковай кантактнай групе Леанід Краўчук падлучаны да апарата штучнай вентыляцыі лёгкіх. 29 чэрвеня ён перанёс аперацыю на сэрцы.

Як паведамляюць журналісты ТСН са спасылкай на прэс-сакратара Краўчука, самастойна першы ўкраінскі прэзідэнт дыхаць не можа.

Лекары не даюць ніякіх каментароў з нагоды стану здароўя Краўчука, паколькі ягоныя сваякі забаранілі паведамляць любую інфармацыю пра ягонае самаадчуванне.

Чатыры гады таму Краўчук перанёс стэнтаванне сасудаў – гэта была першая падобная аперацыя на сэрцы для палітыка.

29 чэрвеня спікер украінскай дэлегацыі ў ТКГ Аляксей Арастовіч паведаміў, што Леанід Краўчук перанёс аперацыю на сэрцы. Паводле ягоных словаў, першы прэзідэнт папрасіў нічога не каментаваць, акрамя самога факту аперацыі.

Апошнія навіны