BE RU EN

Тры складнікі нашай перамогі

  • 28.07.2021, 10:10

Страйку быць.

Пратэсты. Санкцыі. Страйк. Менавіта з гэтага складаецца наша глабальная стратэгія, піша тэлеграм-канал «БОР».

У жніўні летась мы прадэманстравалі нашу большасць. Гэта дапамагло нам даведацца адзін пра аднаго і пераканацца ў сваёй праўдзе.

Далей санкцыі. Хтосьці кажа, што санкцыі не працуюць, але на самай справе на многіх прадпрыемствах ужо пачалі адпраўляць людзей у адпачынкі за свой кошт, а Лукашэнка сутаргава вывозіць кантрабандай усё, што можа, каб зарабіць хоць капейку. Вельмі хутка яму давядзецца спяваць «ля курскага вакзала» ўсім сябрам-дыктатарам, абы вымаліць хоць капейку на косткі сваім шаўкам.

Апошні этап, які выб'е крэсла з-пад шыбеніка, – страйк. Гэта будзе значыць, што ўся краіна супраць шалудзівага не проста на словах, але і на справе. Гэта будзе канкрэтным сігналам да таго, што мы адмаўляемся працаваць на злачынца. Мы адмаўляемся плаціць яму падаткі. Супраць таго, каб ён зарабляў на нашай працы. Менавіта таму ў нас усё атрымаецца.

Страйку быць.

Апошнія навіны