BE RU EN

У Баранавіцкім раёне школьныя лінейкі праводзіліся на мінным полі

  • 27.07.2021, 19:32

На тэрыторыі школы знайшлі 80 набояў.

Арсенал нямецкіх боепрыпасаў часоў Вялікай Айчыннай вайны выявілі 27 ліпеня ў двары школы ў аграгарадку Русіно Баранавіцкага раёна Берасцейскай вобласці. Пра гэта паведамляе газета «Наш край».

Па тэрыторыі школы збіраліся пракладаць трубы цеплатрасы, калі з каўша экскаватара, што выгружаў зямлю, пасыпаліся металічныя прадметы, падобныя да набояў.

- Набоі выявілі даслоўна за некалькі метраў ад школьнага ганка, дзе кожны год збіраюцца вучні ў пачатку і канцы навучальнага года. Так што можна сказаць, школьныя лінейкі на мінным полі праводзіліся, - кажа старшыня Вялікалуцкага сельсавета Сяргей Палітаеў. - Самае цікавае, што боепрыпасы былі закапаны зусім неглыбока, усяго каля паўметра. Так што дзіўна, што дагэтуль іх ніхто не выявіў.

ФОТА: «НАШ КРАЙ»

Усяго сапёры адкапалі 80 20-міліметровых набояў, якія выкарыстоўваліся для нямецкіх гармат FLaK. Боепрыпасы вывезены для знішчэння.

Апошнія навіны