BE RU EN

Кастусёў у СІЗА КДБ мае патрэбу ў тэрміновай шпіталізацыі: падазрэнне на рак

  • 27.07.2021, 18:54

Пра гэта паведаміла дачка лідара Партыі БНФ.

У інтэрв'ю БелаПАН яна сказала, што 27 ліпеня бацьку ў СІЗА наведала яго абаронца Інэса Аленская.

Стан здароўя 64-гадовага палітыка, са слоў дачкі, пагоршыўся. У суботу 24 ліпеня яму выклікалі ў СІЗА хуткую дапамогу.

З 2 да 14 ліпеня Рыгор Кастусёў праходзіў абследаванне і курс тэрапіі ў турэмным шпіталі СІЗА №1 на Валадарскага ў Менску. Сюды ён трапіў у экстранным парадку з дыхавіцай, ацёкамі канечнасцяў, праблемамі з сэрцам і ціскам, парушэннем свядомасці.

Са слоў палітыка, яго стан быў звязаны з невыноснай спякотай, вільготнасцю і дрэннай вентыляцыяй у камеры СІЗА. Дыягназ, па якім Кастусёў атрымліваў тэрапію, дачцэ і адвакату дагэтуль не вядомы.

- Зараз медыкаменты, якія даюць лекары ў СІЗА, майму бацьку не дапамагаюць, - распавяла дачка. - Яму становіцца толькі горш. У бацькі, па апошніх аналізах, падазрэнне на анказахворванне. Тэрмінова патрэбна біяпсія, але яго трымаюць у камеры.

Мой тата тэрмінова мае патрэбу ў шпіталізацыі. Мы неаднаразова хадайнічалі аб змене меры стрымання на хатні арышт, аб шпіталізацыі. Але гэта не дае вынікаў. Я кансультавалася з лекарамі і, з іх слоў, без аператыўнага ўмяшання, хутчэй за ўсё, ужо не абысціся. Сёння планую накіраваць яшчэ адзін запыт на інфармацыю аб стане здароўя таты.

Раней абароне палітыка было адмоўлена ў змяненні яму меры стрымання.

Апошнія навіны