BE RU EN

У Нямеччыне на хімічным заводзе адбыўся магутны выбух

  • 27.07.2021, 17:18

16 чалавек пацярпелі.

У нямецкім Леверкузене адбыўся выбух на хімічным заводзе Currenta, над горадам паднялося чорнае атрутнае воблака. Там знаходзіцца палігон для спальвання смецця, дзе, апроч іншага, захоўваюцца і ўтылізуюцца небяспечныя адкіды і таксічныя рэчывы, піша газета Bild (пераклад - «Настоящее время»).

Улады папярэдзілі мясцовае насельніцтва пра інцыдэнт і папрасілі трымаць зачыненымі вокны і дзверы. Людзі, якія знаходзяцца на адкрытым паветры, павінны вярнуцца ў памяшканні.

Узровень трывогі быў вызначаны як «надзвычайная небяспека». Будаўнічыя кампаніі таксама атрымалі распараджэнне ачысціць усе пляцоўкі на адкрытым паветры.

Паводле папярэдніх звестак, загінуў адзін чалавек - супрацоўнік прадпрыемства, 16 атрымалі розныя траўмы, двое пацярпелых у цяжкім стане. Чатыры чалавекі прапалі без вестак.

Выбухнула сістэма рэзервуараў з гаручай вадкасцю, піша выданне. Раней паведамлялася, што там знаходзіцца да 100 тысяч літраў такой вадкасці.

У раёне Леверкузен-Захад цалкам перацяты рух, таксама цалкам спынены рух па аўтамагістралі A1 у абодвух накірунках паміж Леверкузенам і Кёльнам.

Апошнія навіны