BE RU EN

Як пазбегнуць заражэння штамам «Дэльта»

  • 27.07.2021, 17:09

Чатыры парады ад інфекцыяніста.

Варыянт каранавіруса «Дэльта» пачаў актыўна распаўсюджвацца па свеце, значыць, ён і ў Беларусі.

Вядомая ўкраінская інфекцыяністка Вольга Галубоўская дала парады, як засцерагчыся ад гэтай мутацыі, піша «Апостроф».

Яна адзначыла, што гумаральны імунітэт пасля перанесенага Covid-19, паводле звестак шэрагу даследаванняў, доўжыцца не менш за 11 месяцаў. Ён памяншае рызыку заражэння вірусам.

Разам з тым, пакуль сітуацыя з распаўсюджваннем «Дэльты» ва Украіне дастаткова спакойная, неабходна прайсці вакцынацыю.

«Пакуль яшчэ ўсё адносна спакойна – прышчэплівайцеся», - піша Галубоўская.

Інфекцыяністка падкрэсліла, што пасля вакцынацыі цягам першага тыдня неабходна ўзмацніць сродкі індывідуальнай аховы: пазбягаць людных месцаў і насіць маскі.

Таксама яна нагадала аб неабходнасці весці здаровы лад жыцця - гэта ўмацоўвае здольнасць арганізма супрацьстаяць усім вірусам.

«Аздараўленне, правільнае харчаванне, паўнацэнны сон. Да гэтага трэба імкнуцца, бо ў здаровым целе - здаровы дух, і наадварот», - адзначыла лекарка.

Апошнія навіны