BE RU EN

Вырак Паліне Шарэндзе-Панасюк пакінулі без зменаў

  • 27.07.2021, 14:19

У Берасцейскім судзе разгледзелі апеляцыю на прысуд актывістцы «Еўрапейскай Беларусі».

Сёння ў Берасцейскім абласным судзе была разгледжаная апеляцыя на прысуд актывістцы грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Паліне Шарэндзе-Панасюк, паведамляе тэлеграм-канал «Баста!».

Калегія суддзяў (суддзёй, якая дакладвала, была Крамянеўская) пастанавіла: вырак першай інстанцыі пакінуць без зменаў.

Нагадаем, што актывістцы Маскоўскі суд Берасця прысудзіў 2 гады калоніі агульнага рэжыму паводле трох артыкулаў КК (364, 368, ч.1 369).

Апошнія навіны