BE RU EN

На судзе над героем Беларусі Сцяпанам Латыпавым адбылася кранальная сітуацыя

  • 27.07.2021, 12:27

Да мурашак.

Сёння на судзе над жыхаром Плошчы Пераменаў Сцяпанам Латыпавым адбылася кранальная сітуацыя з ягонай былой жонкай, паведамляе «Новы Час».

Былая жонка Сцяпана – Кацярына Саенка – выступіла ў якасці сведкі. Яна сказала:

«Сцёпа – самы лепшы чалавек, з адкрытай душой і добрым сэрцам», ён «шмат зрабіў для гэтай краіны». Таксама яна сказала, што Сцяпан ледзь не адзіны і найлепшы ў краіне ў сваёй сферы, у яго было шмат заказаў, ён змагаўся са шкоднымі раслінамі, ратаваў дрэвы.

Калі суддзя прапанаваў Сцяпану задаць пытанне сведку, ён сказаў:

«Сведка, вам вядома, што абвінавачаны пражыў з вамі найлепшыя гады свайго жыцця?»

Сёння пасля доўгага перапынку на судова-псіхіятрычную экспертызу прадоўжыўся суд над Сцяпанам Латыпавым, жыхаром Плошчы Пераменаў, які 1 чэрвеня паспрабаваў пакончыць з сабой проста падчас судовага паседжання. Экспертыза вызначыла, што Сцяпан псіхічна здаровы.

Апошнія навіны