BE RU EN

У Менскім раёне вяскоўцы не змаглі трапіць у дом праз змяю

  • 27.07.2021, 11:40

Выбаўлялі ратавальнікі.

Вяскоўцы ў Менскім раёне не маглі патрапіць у дом праз змяю. Выбаўлялі ратавальнікі, паведамляе МНС.

Інцыдэнт адбыўся 26 ліпеня ў вёсцы Крупіца Менскага раёна. Пад парог хаты запаўзла змяя. Бацькі з трыма маленькімі дзецьмі не маглі зайсці ў жыллё. Выклікалі МНС.

Гаспадыня дома паказала выратавальнікам, куды схавалася змяя. Супрацоўнікі МНС вымусілі яе выпаўзці, а потым злавілі. Аднеслі далей ад дома і выпусцілі.

Апошнія навіны