BE RU EN

Коста-Рыку накрылі наймацнейшыя за апошнія 40 гадоў дажджы: Фотарэпартаж

  • 27.07.2021, 10:41

Магутныя дажджы ў Коста-Рыцы прывялі да разбуральных паводак.

На Коста-Рыку абрынуліся наймацнейшыя за апошнія 40 гадоў дажджы, у краіне пачаліся паводкі. Пра гэта паведамляе REUTERS (пераклад – «УНІАН»).

Паводле звестак агенцтва, ахвярамі стыхіі ўжо сталі два чалавекі. Яшчэ двое прапалі без вестак.

Як паведамляецца, блізу трох тысячаў чалавек былі вымушаныя эвакуявацца.

Паводле словаў уладаў, у горадзе Турыяльба за адзін дзень выпала месячная норма ападкаў. Апошні раз такі лівень накрываў краіну ў 1978.

Паводкі нанеслі сур'ёзныя страты інфраструктуры на поўначы і ўсходзе Коста-Рыкі.

Фота: Reuters
Фота: Reuters
Фота: Reuters
Фота: Reuters
Фота: Reuters

Апошнія навіны