BE RU EN

Партызаны правялі самую маштабную кібератаку на рэжым: У Беларусі ўзламаныя базы ДАІ

  • 27.07.2021, 9:44

Атрыманыя звесткі пра аўто лукашыстаў і ўчыненыя імі ПДР.

Кіберпартызаны паведамілі пра самую маштабную кібератаку ў гісторыі Беларусі.

«Тэрарыстычны рэжым прадаўжае рэпрэсіі, ідуць пагромы грамадзянскай супольнасці, незалежных СМІ. Наш адказ – удар па карнай сістэме.

У выніку шматступеннай аперацыі “Спёка” мы праніклі на аб'екты рэжыму і адкрылі доступ да унутраных сетак.

Інфармацыі шмат, будзем даваць часткамі.

1 і 0 ствараюць трэнне пры выкачванні тэрабайтаў інфармацыі з базаў ДАІ МУС, хоць карнікі спісваюць усё на “анамальную спёку”. Гэта ўвойдзе ў гісторыю, як “эфект Кубракова”.

Псаванне аўто грамадзянаў, забеспячэнне рэпрэсіўных мерапрыемстваў і збіццё кіроўцаў – гэта ДАІ.

Пад эфект Кубракова патрапілі ўсе базы ДАІ. Усе ўладальнікі аўто, транспартных сродкаў, фатаграфіі правоў, штрафы, парушэнні ПДР, спецтэхніка і многае іншае. Ужо больш за два тыдні базы “ляжалі”. “Кулоны” былі бескарысныя, штрафы немагчыма было спагнаць... – адным словам “спёка”.

Парушэнні мянтамі ПДР і іншыя злачынствы, якія “заглушылі”, будуць апублікаваныя. Уся спецтэхніка МУС, КДБ будзе засвечаная», – паведамляюць кіберпартызаны.

Апошнія навіны