BE RU EN

Самалёт міністра абароны Турцыі тэрмінова пасадзілі

  • 26.07.2021, 21:02

Самалёт пайшоў на вымушаную пасадку праз сутыкненне з птушкай.

Неўзабаве пасля ўзлёту самалёт з міністрам абароны Турцыі Хулусі Акарам на борце зрабіў экстранную пасадку, паведамляе агенцтва Anadolu.

Самалёт пайшоў на вымушаную пасадку праз сутыкненне з птушкай, якое стала прычынай расколіны ў шкле.

Інцыдэнт адбыўся неўзабаве пасля ўзлёту самалёта з аэрадрома ў паўднёвай турэцкай правінцыі Газіянтэп. Міністр вяртаўся з інспекцыйнай паездкі на мяжу з Сірыяй.

Акрамя кіраўніка Мінабароны Турцыі на борце знаходзіліся начальнік генштаба генерал Яшар Гюлер і камандзір Наземных войск генерал Уміт Дзюндар і іншыя военачальнікі.

Апошнія навіны