BE RU EN

Некалькі тыдняў вашага адпачынку наблізяць свабодную Беларусь

  • Стася Гліннік
  • 26.07.2021, 16:21

Выйсце ёсць.

Сузаснавальніца Беларускага Моладзевага хаба, унучка першага кіраўніка незалежнай Беларусі Станіслава Шушкевіча Стася Гліннік звярнулася да беларусаў у сваім Facebook-акаўнце:

- Як бяспечна наблізіць адстаўку садыстаў? Што можаш зрабіць асабіста ты?

Мы ўсе разумеем - пратэст у Беларусі цяпер небяспечны і, хутчэй за ўсё, ён нават не эфектыўны. Выйсце ёсць - гэта забастоўка. Забастоўка - гэта тое, што напалохала Лукашэнку і ягоную світу больш за ўсё год таму. Узгадайце ягоную паездку на МЗКЦ.

Што рабіць тым, хто не працуе на дзяржаўным прадпрыемстве, але хоча падтрымаць страйкоўцаў? У вас ёсць законнае права сысці ў адпачынак. Беларускі прыватны сектар складае 50% ад агульнай дзяржаўнай казны. Ваш сыход у адпачынак дазволіць з аднаго боку спыніць паступленні сродкаў у дзяржаўны бюджэт, а з другога боку падтрымаць тых, хто ўжо гатовы да страйку.

Збірайце сяброў, едзьце паглядзець азёры, лес, адпачыць, паглядзець, якая ў нас прыгожая краіна. Галоўнае памятайце - усіх грошай у свеце не заробіш. За некалькі тыдняў вашага адпачынку мы наблізім свабодную Беларусь. Беларусь сыходзіць у адпачынак!

Апошнія навіны