BE RU EN

Аўстралійскі трэнер яскрава адрэагаваў на перамогу падапечнай на Алімпіядзе і стаў зоркай сетак

  • 26.07.2021, 15:51

Дзін Баксал паказаў усім, як трэба радавацца поспеху.

Трэнер плыўчыхі з Аўстраліі Арыярны Тытмус Дзін Баксал стаў зоркай сацсетак пасля таго, як адсвяткаваў поспех падапечнай, піша «УНІАН».

Тытмус перамагла ў заплыве на дыстанцыі 400 метраў вольным стылем, пры гэтым апярэдзіўшы пяціразовую чэмпіёнку Алімпійскіх гульняў Кэці Ледэкі, а таксама ўстанавіўшы новы алімпійскі рэкорд на гэтай дыстанцыі.

І Баксал, які сачыў за заплывам з трыбун, вельмі бурна адрэагаваў на поспех спартоўкі. Ён сарваў з сябе маску, гучна крычаў і, біўся ў экстазе, схапіўшыся за парэнчы.

У сетках ужо падабралі параўнанне для Баксала.

Апошнія навіны