BE RU EN

Самалёт «Белавія», які падаў сігнал бедства, запытаў пасадку ў Маскве

  • 26.07.2021, 11:51

Паведамляецца пра крытычны раптоўны рост тэмпературы алівы ў рухавіку.

Boeing «Белавія», які падаў сігнал бедства, запытаў пасадку ў Маскве праз тэхнічную няспраўнасць – перагрэў алівы ў рухавіку.

Пра гэта паведамляе «Інтэрфакс» са спасылкай на крыніцу.

«Экіпаж выйшаў на сувязь з дыспетчарамі маскоўскага авіяцыйнага вузла і паведаміў пра крытычны раптоўны рост тэмпературы алівы ў рухавіку, запытаўшы экстранную пасадку».

На онлайн-табло аэрапорта Дамадзедава пасадка рэйсу запланаваная на 12:05.

Апошнія навіны