BE RU EN

Расейскі суд адправіў шамана Габышава на прымусовае лекаванне

  • 26.07.2021, 10:37

Яго будзе абскарджваць пастанова суда.

Якуцкі гарадскі суд адправіў шамана Аляксандра Габышава, які атрымаў вядомасць сваім паходам у Маскву з мэтай "выгнаць Пуціна", на прымусовае лекаванне паводле справаў аб ужыванні гвалту да супрацоўнікаў праваахоўных органаў і экстрэмізме. Пра гэта "Сибирь.Реалии" паведаміў адвакат Аляксей Пранішнікаў.

Паводле словаў Пранішнікава, тэрмін прымусовага лекавання не вызначаны. У ходзе лекавання над Габышавым будзе ажыццяўляцца "інтэнсіўнае назіранне". Абарона Габышава будзе абскарджваць пастанову суда. "Як правіла, калі прызначаюць прымусовае лекаванне, людзі праводзяць у лякарні не менш за 2,5–3 гады. Як у будзе ў нашым выпадку, я не магу сказаць, але практыка паказвае, што тэрмін бывае менавіта такі", – адзначыў адвакат.

Пакуль пастанова суда не пачала дзеянне, Габышаў будзе знаходзіцца пад вартай.

Апошнія навіны