Беларусь без лукашызму
- Telegram-канал «Беларускага аб'яднання працоўных»
- 26.07.2021, 10:19
Гэта будзе расквітнелая дзяржава, з якой не будуць з'язджаць каштоўныя кадры.
Праблема Беларусі не толькі ў старым дзеду, які забыўся, дзе выхад. Праблема ў людзях, якіх ён пасадзіў на кіроўныя пасады. Яны баяцца, што застануцца без сваіх мяккіх крэслаў. Бо яны нічога не вартыя. Яны не ўмеюць нічога вырабляць, яны не з'яўляюцца прафесіяналамі ў сваёй справе, яны ніхто. Адкіды.
А цяпер уявім краіну без іх, калі галоўнымі лекарамі становяцца тыя, хто ўмее лячыць і ведае, што лякарні трэба больш: рамонт або новы айфон сакратарцы. Калі кіраўнікі завода ведаюць тэхнічны працэс і раяцца з ІТР-амі перш, чым падпісваць якія-небудзь новаўвядзенні. Калі дырэктарамі школаў становяцца заслужаныя настаўнікі, якія ведаюць кошт слова.
Гэта будзе не проста краіна для жыцця. Гэта будзе расквітнелая дзяржава, з якой не будуць з'язджаць каштоўныя кадры. Гэта будзе дзяржава з выдатнай культурай, узроўнем адукацыі, медыцынай, бізнэсам. І ў нас з табой ёсць шанец зрабіць яе такой.
Усяго і трэба далучыцца да працоўнага байкоту і пачаць працаваць павольна, а заадно і расказаць пра гэта сябру. Хопіць чакаць указанняў, проста далучайся да ўсеагульнага руху.
Цяпер краіна на ростанях: альбо застацца на месцы і моўчкі назіраць за тым, што адбываецца, альбо плюнуць на гэтую сістэму і спыніць вытворчасць ва ўсёй краіне. Мы ўсе шрубкі аднаго механізму.
Страйку быць!
Telegram-канал «Беларускага аб'яднання працоўных»