BE RU EN

Журналістка «Радыё Свабода» Іна Студзінская выйшла на свабоду

  • 26.07.2021, 9:22

У СІЗА яна трымала галадоўку.

Журналістка «Радыё Свабода» Інэса Студзінская выйшла на волю. Падрабязнасцяў пра тое, што журналістцы ставіцца ў віну, пакуль няма.

Журналісты «Радыё Свабода» Інэса Студзінская, а таксама Алег Груздзіловіч і Алесь Дашчынскі былі затрыманыя 16 ліпеня.

Тэрмін знаходжання пад вартай ім прадоўжылі на 10 дзён. Пры гэтым таго, што журналістам ставяць у віну, афіцыйныя ўстановы так і не агучылі.

Доўгі час да журналісткі не дапускалі адваката. Ад сукамерніцаў Студзінскай стала вядома, што яна абвясціла галадоўку.

23 ліпеня са СІЗА выпусцілі Алеся Дашчынскага, цяпер за кратамі застаецца Алег Груздзіловіч.

Затрыманыя журналісты «Радыё Свабода» прызнаныя палітвязнямі.

Апошнія навіны