BE RU EN

WSJ: Новыя санкцыі ЗША супраць рэжыму Лукашэнкі могуць закрануць нафтавы сектар і ўгнаенні

  • 25.07.2021, 22:16

ЗША разам з партнёрамі і хаўруснікамі прадоўжаць змушаць да адказнасці ўлады Беларусі.

Адміністрацыя прэзідэнта ЗША Джо Байдэна разглядае магчымасць увядзення новых санкцый у дачыненні да Беларусі, якія, як мяркуецца, закрануць нафтавы сектар краіны, а таксама пастаўкі з яе калійных угнаенняў. Пра гэта гаворыцца ў артыкуле, апублікаваным у нядзелю ў газеце The Wall Street Journal, піша zerkalo.io.

У матэрыяле прыводзіцца каментар адной з амерыканскіх афіцыйных асобаў. «Мы не будзем анансаваць канкрэтныя захады», – сказаў ён. Паводле версіі чыноўніка, «ЗША разам з партнёрамі і хаўруснікамі прадоўжаць змушаць да адказнасці» ўлады Беларусі, у тым ліку «шляхам увядзення санкцый».

Апошнія навіны