На поўдні Афрыкі стаяць рэкордныя маразы
- 25.07.2021, 20:28
Тэмпература паветра ў цэнтральнай частцы ПАР апусцілася амаль да -10 градусаў – гэта гістарычны рэкорд.
На поўдні Афрыкі сіноптыкі фіксуюць халады, анамальныя для гэтага рэгіёну. У шэрагу гарадоў Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі ў нядзелю, 25 ліпеня, прадаўжаў ісці снег, дарогі там перакрылі праз галалёд, піша dw.com.
Між тым у ноч на 24 ліпеня, паводле звестак сіноптыкаў, адразу ў 19 раёнах ПАР былі пабітыя гістарычныя рэкорды самай нізкай тэмпературы. У горадзе Кімберлі, размешчаным у цэнтральнай частцы краіны, і прылеглых да яго раёнах упершыню за ўвесь перыяд метэаралагічных назіранняў тэмпература паветра апусцілася да мінус 9,9 градусаў Цэльсія.
У Ёханэсбургу зафіксавалі сяміградусныя маразы, што таксама халадней за папярэдні рэкорд – мінус 6,3 градуса Цэльсія, зарэгістраванага тут 19 ліпеня 1995 года. Паводле прагнозаў сіноптыкаў, халады пратрымаюцца ў ПАР яшчэ блізу тыдня.