BE RU EN

«Хай разгарыцца полымя свабоды!»

  • 25.07.2021, 20:16

Апублікаваны малюнак палітвязня актывіста «Еўрапейскай Беларусі» Андрэя Войніча.

Тэлеграм-канал «Баста!» паказаў малюнак палітвязня актывіста грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Андрэя Войніча.

Нагадаем, што 25 траўня суддзя Ірына Ланчава пакарала сустаршыню партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» Паўла Севярынца, а таксама актывістаў грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Яўгена Афнагеля і Андрэя Войніча да 7 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму.

Да 5 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму асуджаны актывіст «Еўрапейскай Беларусі» Максім Вінярскі і вядоўца YouTube-канала «Шэры кот» Зміцер Казлоў. Рэдактарка тэлеграм-канала «Мая краіна Беларусь» Ірына Шчасная асуджаная на 4 гады калоніі агульнага рэжыму.

Апошнія навіны