BE RU EN

Баксёр, які запатрабаваў адстаўкі Лукашэнкі, паспяхова стартаваў на Гульнях у Токіё

  • 25.07.2021, 15:58

Дзмітрый Асанаў усухую перамог байца з Ярданіі.

Ураджэнец Маладзечна Дзмітрый Асанаў правёў першы бой на Алімпійскіх гульнях у Японіі, паведамляе «Радыё Свабода».

На стадыі 1/16 фіналу ў вагавой катэгорыі да 63 кг Асанаў з сухім лікам 5:0 перамог прадстаўніка Ярданіі Абалу Аль-Касбеха.

Баі 1/8 фіналу пройдуць 31 ліпеня.

Дзмітрый Асанаў - адзіны сярод беларускіх баксёраў, хто публічна асудзіў фальсіфікацыю леташніх прэзідэнцкіх выбараў, запатрабаваўшы адстаўкі Лукашэнкі.

Апошнія навіны