BE RU EN

Адразу 4 сусветныя кампаніі спынілі супрацоўніцтва з БелАЗам і БМЗ

  • 25.07.2021, 15:35

Чарговы ўдар па рэжыму.

Сусветныя кампаніі Becker Group, Liebherr, Danfoss і Yokohama адмовіліся ад супрацоўніцтва з БелАЗам і Беларускім металургічным заводам (БМЗ), піша nashaniva.

Нямецкая Becker Group, напрыклад, заявіла, што «пасля ўвядзення санкцый ЕЗ у дачыненні да БелАЗа, Becker Group спыніла ўсе аперацыі з БелАЗам і ўсімі асобамі, якія належаць або кантралююцца БелАЗам, з 9 ліпеня 2021 года».

Дацкая група Danfoss сказала, што «спыніла бізнэс, які не адпавядае названым правілам санкцый».

Іншая нямецкая кампанія, Liebherr, якая раней пастаўляла станкі і іншае абсталяванне для БелАЗа, таксама пацвердзіла, што яе «палітыка (палягае) у захаванні прыдатных нормаў і правілаў».

Апошнія навіны