BE RU EN

Макс Корж звярнуўся да беларусаў на канцэрце ў Адэсе

  • 25.07.2021, 19:01

У адказ гледачы скандавалі «Жыве Беларусь!».

Макс Корж на ўчорашнім канцэрце ў Адэсе звярнуўся да беларусаў, паведамляе тэлеграм-канал «Беларусь головного мозга».

«Дастаткова было проста пабачыць на свае вочы, што адбываецца і да чаго гэта прывядзе. У вас былі нялёгкія часы - цяпер у вас лепш. У нас будзе таксама лепш. Усе мы ідзём да лепшага праз церні, праз цяжкасці, усе мы ідзём да лепшага. [...] Я думаю Бог нам дасць больш рэальны шанец, больш рэальную магчымасць зрабіць сваю краіну лепшай, усё выправіць», - сказаў артыст.

У адказ гледачы скандавалі «Жыве Беларусь!», а на экранах паказваліся кадры з пратэстаў.

Апошнія навіны