BE RU EN

«У пакеце паездкі, арганізаванай Лукашэнкам, не можа быць залішняга камфорту»

  • 25.07.2021, 10:01

Міністарка фінансаў Літвы распавяла пра выдаткі на мігрантаў.

Літоўскі ўрад выдзяляе на кожнага мігранта 5,85 еўра ў дзень. Такая сума прадугледжаная на харчаванне, аднак на справе ежа абыходзіцца даражэй, піша Delfi.

- 14 еўраў - сюды ўваходзіць ежа, транспарт і посуд, гэта мінімум, што мы знайшлі. У найбліжэйшы час правядзём яшчэ адзін конкурс, бо заканчваецца тэрмін дзеяння дамовы. Калі ўдасца знайсці танней, будзем рады», - распавяла мэр аднаго з памежных раёнаў. Яна дадала, што муніцыпалітэтам абяцаная кампенсацыя расходаў «у межах разумнага».

Міністр фінансаў краіны Гінтарэ Скайстэ заклікала арганізоўваць харчаванне па магчымасці мінімальнымі коштамі.

- Мы павінны дамовіцца - у пакеце паездкі, арганізаванай Лукашэнкам, не можа быць залішняга камфорту і краявіду на акіян. Мы павінны забяспечыць мінімальны стандарт, - сказала міністарка фінансаў.

Між тым, паводле апошніх звестак, за мінулы дзень на беларуска-літоўскай мяжы затрымалі 133 нелегальных мігрантаў. З пачатку 2021 года затрымана 2603 чалавекі, гэта ў 32 разы больш, чым за ўвесь мінулы год.

Апошнія навіны