BE RU EN

У Беларусі знайшлі новы від насякомых

  • 24.07.2021, 21:01

Фотафакт.

Беларускі арнітолаг Дзяніс Кіцель у сваім Facebook паведаміў пра знаходку ў Беларусі новага для нашай краіны віду стракоз.

«Заўсёды прыемна знаходзіць новыя віды, асабліва новыя для Беларусі», - напісаў спецыяліст.

Са слоў Дзяніса Кіцеля, малую блакітную страказу (Orthetrum coerulescens) знайшлі сёння, 24 ліпеня, на Альманскіх балотах на Палессі.

Малая блакітная страказа жыве ў Паўднёвай і Цэнтральнай Еўропе, Міжземнамор'і, Сярэдняй Азіі, на Блізкім Усходзе і ў Паўночнай Афрыцы. Сустракалася яна і ў суседніх з Беларуссю краінах.

Апошнія навіны