BE RU EN

Берасцеец дамогся ўстаноўкі ў горадзе вулічных палівалак

  • 24.07.2021, 20:36

Тэставаў палівалкі лукашэнкаўскі кіраўнік горада Рагачук.

Вулічныя распыляльнікі вады ў выглядзе арак усталявалі ў Берасці. Любы ахвочы можа прайсці пад імі і астудзіцца ў спякотны дзень. Відэа з новымі канструкцыямі апублікаваў кіраўнік горада Аляксандр Рагачук.

«Напярэдадні сам пратэставаў працу канструкцый. Астуджае добра, мне спадабалася!» - напісаў Рагачук.

Аркі ўсталююць у чатырох пунктах гораду:

Скрыжаванне вуліц Савецкай і Астроўскага;

Скрыжаванне Савецкай і Маякоўскага;

Скрыжаванне Савецкай і Набярэжнай;

Скрыжаванне Леніна і Інтэрнацыянальнай.

Рашэнне ўсталяваць аркі гарадскія ўлады прынялі пасля прагляду відэа працы «ахаладжальнай рамкі» ва ўкраінскім Чарнігаве, якое даслаў у гарвыканкам берасцеец.

Апошнія навіны