BE RU EN

«Ванкувер» на драфце НХЛ пад 41-м нумарам абраў беларуса Клімовіча

  • 24.07.2021, 20:03

Гэта найлепшы вынік сярод беларускіх хакеістаў з 2003 года.

Клубы НХЛ працягваюць выбар маладых хакеістаў на драфце.

Сёння праходзяць раўнды з другога па сёмы.

2-і раўнд

Выбраныя беларусы:

«Ванкувер» ў 2 раўндзе пад 41 нумарам абраў Данілу Клімовіча з «Дынама» Менск.

Гэта найлепшы вынік з 2003 года, калі Андрэя Касціцына «Манрэаль» узяў дзясятым. Даніла перасягнуў вынік Уладзіслава Калячонка, якога «Фларыда» ўзяла 52-м у 2019 годзе, адзначае hockey.by.

Апошнія навіны