BE RU EN

Расейскі апазіцыянер Навальны кранальна павіншаваў жонку з днём нараджэння

  • 24.07.2021, 18:34

Палітвязень «паабяцаў расплавіць шкло, якое іх падзяляе».

Расейскі апазіцыянер Аляксей Навальны, які незаконна знаходзіцца ў зняволенні, павіншаваў жонку Юлію з днём нараджэння, паабяцаўшы, што «расплавіць» шкло, якое падзяляе яго з жонкай.

«Зненавідзеў шкло. Таму што ўжо шэсць месяцаў бачу цябе толькі праз яго. У судзе праз шкло. На спатканні праз шкло. Часам цябе па тэлевізары пакажуць мімаходам - таксама шкло. [...] Шкло мы рана ці позна расплавім далонямі. І камедыі зноў стануць смешнымі. Люблю», - напісаў ён у Instagram.

Апошнія навіны