BE RU EN

У Расеі дзённая смяротнасць ад каранавіруса паўтарыла рэкордны паказчык

  • 24.07.2021, 17:49

За апошні дзень COVID-19 заразіліся 23 947 чалавек.

23 ліпеня ў Расеі памерлі 799 пацыентаў з карнавіруснай інфекцыяй, што з'яўляецца паўторам рэкорднага паказчыка, устаноўленага 15 ліпеня. Пра гэта сведчаць звесткі федэральнага аператыўнага штаба ў барацьбе з COVID-19.

Пачынаючы з 6 ліпеня менш за 700 расейцаў з COVID-19 за дзень не паміралі.

Усяго з пачатку эпідэміі ахвярамі каранавіруса ў РФ сталі, паводле афіцыйных звестак, 153 тысячы чалавек.

Агульная колькасць інфікаваных на 24 ліпеня дасягнула ў Расеі 6,1 млн, за апошні дзень - 23 947.

Больш за ўсё пацверджаных выпадкаў COVID-19 - у Маскве (1,48 млн) і Санкт-Пецярбургу (515 тысяч).

У сваю статыстыку Расея ўносіць таксама эпідэмічныя паказчыкі ў акупаваным украінскім Крыме. Паводле звестак РФ, на паўвостраве зарэгістраваныя 57 тысяч выпадкаў каранавіруснай інфекцыі і 1 693 смерці сярод пацыентаў з COVID-19.

Апошнія навіны