BE RU EN

Невядомыя скралі паўкіламетра кабелю Мінабароны РФ

  • 24.07.2021, 14:39

Міністэрства пакінулі без урадавай сувязі.

Невядомыя ў цэнтры Масквы выкралі амаль паўкіламетра кабелю сувязі Мінабароны, паведаміла «Інтэрфаксу» ў суботу інфармаваная крыніца.

«У паліцыю звярнуўся супрацоўнік адной з вайсковых частак з заявай аб тым, што 22 ліпеня ў каналізацыі на Прачысценскай набярэжнай была ўстаноўленая адсутнасць ведамаснага тэлефоннага кабелю 475 метраў», - сказаў суразмоўца агенцтва.

З ягоных слоў, абследаванне тэрыторыі было праведзенае пасля спрацоўвання трывожнай сігналізацыі.

Сума шкоды высвятляецца, разглядаецца пытанне аб распачынанні крымінальнай справы паводле артыкула 158 КК РФ (крадзеж), сказала крыніца.

Апошнія навіны