BE RU EN

Памёр актывіст з Гародні Мікола Салянік

  • 24.07.2021, 12:53

66-гадовага актывіста не стала сёння ноччу.

Актывіст з Гародні Мікола Салянік памёр сёння ноччу, паведамляе «Белсат». Падрабязнасці блізкія абяцалі паведаміць пазней.

Міколу Саляніку было 66 гадоў, ён – чалец Беларускага нацыянальнага кангрэсу. Інвалід другой групы праз хваробу сэрца.

Актывіст вядомы сваімі перформансамі: напрыклад, прыходзіў у суд у турэмнай робе і закоўваў сябе ў кайданкі, падчас судовага паседжання заклейваў сабе рот скотчам, прыкоўваў сябе ланцугом да бар'ернай стойкі ў зале суда, зладзіў пахаванне Канстытуцыі Беларусі.

Міколу неаднаразова затрымлівалі і судзілі, пасля затрыманняў ён часта трапляў у лякарню з гіпертанічным крызам.

Калі ў траўні летась у Гародні затрымалі блогера Сяргея Ціханоўскага і ягоных паплечнікаў, Мікола Салянік павёў блізу ста чалавек пад будынак Управы ўнутраных справаў, каб даведацца пра далейшы лёс затрыманых.

Апошнія навіны