BE RU EN

Прычынаў пачаць працоўны бунт – мноства

  • ТЭЛЕГРАМ-КАНАЛ БОР
  • 24.07.2021, 12:46

Чаго ж мы чакаем?

Усё часцей сталі чуваць размовы пра тое, што людзі выйдуць на вуліцы толькі калі... Калі іх заклічуць каналы, штабы ці яшчэ нехта. Такая самая сітуацыя і з страйкам. Пакуль хтосьці не пакліча, самі ні нагой.

На самай справе нікому з нас не патрэбныя ўказанні. Мы – самастойныя людзі, якія ўмеюць думаць і вартыя лепшага жыцця ў сваёй краіне.

Каб пачаць ціхі працоўны бунт дастаткова проста ўбачыць парушэнні тэхнікі бяспекі на заводзе і запатрабаваць гэта выправіць.

Каб пачаць ціхі працоўны бунт можна проста даўжэй вяртацца з перапынкаў, адмаўляцца працаваць у тры змены і больш аддаваць часу сям'і. Усіх грошай не заробіш, а дзеці растуць хутка.

Паралельна не забываемся рыхтавацца да таго, каб застацца дома. Набываем прадукты і лекі, адкладваем грошы наперад.

Прычынаў пачаць працоўны бунт мноства. Але галоўная з іх – мы самі.

Тэлеграм-канал «Беларускага аб'яднання працоўных» (БОР)

Апошнія навіны