BE RU EN

На выездзе з Менска адбылася буйная аварыя

  • 24.07.2021, 12:14

Рух абцяжараны ў абодвух напрамках.

Буйная аварыя адбылася на трасе Р1 проста на выездзе з Менска. Мяркуючы з інфармацыі ад чытачоў onliner.by, сутыкнуліся фура і трактар, якія ехалі ў спадарожным напрамку. Пасля ўдару фура прабіла агароджу і апынулася на сустрэчнай паласе. Трактар атрымаў сур'ёзныя пашкоджанні.

На месцы працуюць медыкі, яны дапамагаюць аднаму з пацярпелых, які апынуўся на асфальце.

Рух на гэтым адрэзку трасы абцяжараны ў абодвух напрамках.

Апошнія навіны