BE RU EN

БелАЭС спынілася мінімум да сярэдзіны жніўня

  • 23.07.2021, 21:15

12 ліпеня Беларускую АЭС экстранна адключылі шостым разам.

Міністэрства энэргетыкі Беларусі ў сваім тэлеграм-канале выступіла з заявай адносна планаў аднаўлення працы першага энэргаблока Беларускай АЭС.

Цяпер на першым энергаблоку БелАЭС беларускія і расейскія спецыялісты праводзяць рэвізію і дыягностыку абсталявання турбагенератара, паведамілі ў ведамстве.

Пасля ліквідацыі прычын спрацоўвання аўтаматычнай абароны генератара на БелАЭС пачнуцца падрыхтоўчыя аперацыі па ўводу першага энэргаблока ў працу.

«З улікам неабходнасці прагрэву абсталявання і наступнага набору магутнасці рэактарнай устаноўкі ўключэнне блока ў сетку плануецца да сярэдзіны жніўня», - паведамілі ў Мінэнэрга.

Нагадаем, што 12 ліпеня а 12.57 першы энэргаблок БелАЭС быў адключаны ад сеткі аўтаматычнай абароны генератара. На першым энергаблоку БелАЭС спрацавала аўтаматычная абарона генератара.

Апошнія навіны