BE RU EN

Пуцін даручыў уцягнуць Японію ў эканоміку Курыл

  • 23.07.2021, 19:06

Японія называе Паўднёвыя Курылы «паўночнымі тэрыторыямі» і не прызнае расейскага суверэнітэту над імі.

Прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін даручыў уцягнуць Японію ў эканоміку Курылаў. Прэм'ер-міністра РФ Міхаіла Мішусціна ён заклікаў звярнуць асаблівую ўвагу на сітуацыю на Курылах пры паездцы ў ДФА, паведамляе ТАСС.

Акрамя таго, прэзідэнт анансаваў беспрэцэдэнтныя прапановы ў супрацоўніцтве з Японіяй. «Кажу гэта спецыяльна для таго, каб заінтрыгаваць удзельнікаў эканамічнай дзейнасці, і спадзяюся, што пасля вашай паездкі і ацэнкі сітуацыі на месцы мы канчаткова сфармулюем гэтыя прапановы і іх абавязкова рэалізуем», - пракаментаваў ён.

Паводле вынікаў Другой сусветнай вайны паміж Масквой і Токіа не была ўкладзеная мірная дамова. Асноўнай перашкодай для яе падпісання стала нявырашаная тэрытарыяльная спрэчка вакол паўднёвай часткі Курыл - астравоў Ітуруп, Кунашыр, Шыкатан і групы выспаў Хабамаі.

Японскі бок называе Паўднёвыя Курылы «паўночнымі тэрыторыямі» і не прызнае расейскага суверэнітэту над імі. Масква ў сваю чаргу не прызнае самога факта тэрытарыяльнай спрэчкі. Вашынгтон, як і Токіа, лічыць Паўднёвыя Курылы часткай Японіі.

Апошнія навіны