BE RU EN

ЗША назвалі безадказнай адмову Кітая знайсці крыніцу COVID-19

  • 23.07.2021, 16:52

Цяпер не час ухіляцца.

Прэс-сакратарка Белага дома ЗША Джэн Псакі назвала безадказнай і небяспечнай адмову Кітая ад плана Сусветнай арганізацыі аховы здароўя (САЗ) вывучыць паходжанне COVID-19, паведамляе «Інтэрфакс».

«Іх пазіцыя безадказная і адкрыта небяспечная... Цяпер не час ухіляцца», - сказала Псакі на брыфінгу ў чацвер, 22 ліпеня.

Раней у той жа дзень Кітай адхіліў план другой фазы расследавання паходжання каранавіруса, назваўшы фармулёўкі, якія выкарыстоўвае САЗ у кантэксце другой фазы расследавання, непаважлівымі ў стаўленні да навукі. КНР таксама выступіла супраць палітызацыі расследавання паходжання віруса, падкрэсліўшы, што ўхваліць толькі тыя расследаванні, якія заснаваныя на навуковым падыходзе.

Апошнія навіны