BE RU EN

Два кошты за адну Audi: Мянчук прадаў аўто спачатку лізінгавай кампаніі, а потым знаёмаму

  • 23.07.2021, 10:20

Мужчына прыдумаў ашуканскую схему.

Незвычайны спосаб узбагачэння прыдумаў 41-гадовы мянчук. Спачатку ён угаварыў свайго знаёмага набыць Audi A6 праз дамову з лізінгавай кампаніяй, але пры гэтым грошы і аўто засталіся ў руках першапачатковага ўладальніка. А потым прадаў аўто яшчэ раз, іншаму знаёмаму.

«Мужчына прыдумаў ашуканскую схему, – паведамляе тэлеграм-канал “Міліцыя Менска”. – Мянчук угаварыў свайго знаёмага набыць ягоную ўласную аўтамашыну “Аўдзі А6” з дапамогай падпісанай з лізінгавай кампаніяй дамовы фінансавай арэнды. Фактычна ж і грашовыя сродкі, і сама аўтамашына заставаліся ў першапачатковага ўладальніка. Праз некаторы час мужчына рэалізаваў аўтамашыну, якая афіцыйна знаходзілася ва ўласнасці лізінгавай кампаніі, свайму прыяцелю, прычыніўшы кампаніі страты памерам 6400 беларускіх рублёў».

Апошнія навіны