BE RU EN

У Беларусі могуць увесці электронныя карты доступу для таксі і таксістаў

  • 21.07.2021, 20:02

Без электронных карт ні арганізацыі, ні грамадзяне не змогуць працаваць у сферы пасажырскіх перавозак.

Электронныя карты доступу для транспартных сродкаў, кіроўцаў і дыспетчараў пасажырскіх перавозак у нерэгулярных камунікацыях мяркуюць увесці ў Беларусі. Сярод іншых у гэтую катэгорыю трапляюць аўтамабілі таксі, піша агенцтва Менск-Новости са спасылкай на Мінтранс.

Увядзенне электронных карт доступу для кожнай катэгорыі работнікаў, якія ўдзельнічаюць у перавозках, дазволіць удасканальваць арганізацыю і выкананне аўтамабільных перавозак пасажыраў, патлумачылі карэспандэнту агенцтва ў Міністэрстве транспарту і камунікацый.

Апошнія навіны