BE RU EN

Расея вярнула ў Беларусь 120 тон заражаных таматаў

  • 21.07.2021, 19:38

Груз рухаўся ў Маскоўскую вобласць, Смаленск і Санкт-Пецярбург.

На гэтым тыдні Расея забараніла ўвоз у краіну васьмі партый беларускіх памідораў.

Груз рухаўся ў Маскоўскую вобласць, Смаленск і Санкт-Пецярбург. У паходжанні памідораў быў указаны АСП «Цяплічнае гаспадарка» ААТ «ДОРОРС» Менскага раёна. Пры кантролі інспектары Рассельгаснагляду выявілі ў прадукцыі вірус мазаікі Pepino. Даследаванне ў бранскай лабараторыі пацвердзіла, што плады заражаны вірусам.

127 тон таматаў былі вернутыя ў Беларусь, паведамляе Упраўленне Рассельгаснагляду Бранскай, Смаленскай і Калужскай абласцей.

Апошнія навіны